Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марока: арыштавалі падазраваных у тэроры


Кавярня ў Маракешы пасьля тэракту 28 красавіка
Кавярня ў Маракешы пасьля тэракту 28 красавіка
Улады Марока паведамілі пра арышт трох падазраваных у датычнасьці да тэракту ў горадзе Маракешы, у выніку якога 28 красавіка загінулі 16 чалавек і былі параненыя болей як 20. Сярод іх – галоўны падазраваны ў арганізацыі выбуху ў кавярні на адной з плошчаў Маракешу, бальшыня ахвяраў якога сталі замежныя турысты. Паводле дадзеных уладаў, ён зьвязаны з арганізацыяй «Аль-Кайда ў Ісламскім Магрыбе».

Усе трое падазраваных – мараканцы.
XS
SM
MD
LG