Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: забітыя яшчэ два лідэры Аль-Каіды


Амэрыканскі бесьпілётнік перад запускам
Амэрыканскі бесьпілётнік перад запускам
Двое актывістаў мясцовага адзьдзяленьня міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" былі забітыя ў чацьвер на поўдні Емэну, паведамляе Euronews. Паводле некаторых зьвестак удар па сховішчы ваеўнікоў нанёс самалёт-беспілётнік.

Паўднёвыя тэрыторыі Емэну лічацца месцам актыўных дзеяньняў тэрарыстычнай ячэйкі, вядомай пад назвай "Аль-Каіда на Арабійскай Паўвысьпе", якая лічыцца адной з найбольш радыкальных груповак у сьвеце. Год таму яна ўзяла на сябе адказнасьць за аварыю грузавога самалёта Арабскіх Эміратаў.
XS
SM
MD
LG