Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Танкачова: Прысуд надзвычай жорсткі


Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады, сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады, беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады, Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады.

Старшыня Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгіяў Алена Танкачова адзначае, што напярэдадні былі апублікаваныя матэрыялы міжнароднай экспэртызы падзеяў 19 сьнежня. Там зробленая выснова, што масавых беспарадкаў у Менску не было.

«Кожны раз мы чакаем, што гэты рэпрэсіўны ухіл зьменіцца. Мы былі ў некаторым сэнсе ўпэўненыя, што ў тым ліку і вынікі экспэртызы і падрабязныя дасьледаваньні доказаў усё ж прывядуць суд да неабходнасьці адмовіцца ад прымяненьня артыкулу «масавыя беспарадкі. На жаль, прысуд, які мы пачулі сёньня — гэта працяг раней абранай стратэгіі. Прысуд надзвычай жорсткі, то бок непрапарцыйны зьместу правапарушэньняў. Гэтыя прысуды рана ці позна будуць перагледжаныя. Гэта кожны раз настолькі сумна і балюча бачыць, як на тваіх вачах прымаюцца зусім нематываваныя рашэньні. А далей за імі ідуць чалавечыя лёсы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG