Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хіле (Ірак) ахвярамі выбуху сталі ня менш за 10 чалавек


У ірацкім горадзе Хіла сёньня, паводле розных звестак, ад 10 да 15 чалавек загінулі і дзясяткі былі параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля.

Машына знаходзілася побач з паліцэйскім пастарункам. Значная частка загінулых і пацярпелых – супрацоўнікі паліцыі.

Колькасць выбухаў і ўзброеных нападаў ў Іраку за апошнія месяцы прыкметна зьнізілася, але ўсё яшчэ застаецца значнай. Паводле дадзеных уладаў, толькі ў красавіку ахвярамі актаў гвалту ў краіне сталі 211 чалавек.
XS
SM
MD
LG