Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетаньяху -- супраць палестынскага адзінства


Біньямін Нетаньяху
Біньямін Нетаньяху
Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху назваў пагадненьне аб замірэньні, якое заключылі напярэдадні палестынскія рухі «Фатх» і ХАМАС, «зьнішчальным ударам» для працэсу блізкаўсходняга мірнага ўрэгуляваньня. У выступе ў Лёндане, дзе ён знаходзіцца зь візытам, Нетаньяху заявіў, што Ізраіль ня будзе весьці перамоваў з урадам, у які ўваходзяць людзі, якія адмаўляюць права габрэйскай дзяржавы на існаваньне. Менавіта такой пазыцыі прытрымліваецца ХАМАС, рух, які ў Ізраілі, ЗША і некаторых іншых краінах лічаць тэрарыстычным.

Цырымонія аднаўленьня палестынскага адзінства адбылася ў сераду ў Каіры з удзелам кіраўніка Палестынскай аўтаноміі, лідэра «Фатх» Махмуда Абаса і палітычнага кіраўніка ХАМАСу Халеда Машааля.
XS
SM
MD
LG