Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН просіць Сырыю спыніць рэпрэсіі


Сырыя – пратэсты ў Хомсе, 18 красавіка, 2011
Сырыя – пратэсты ў Хомсе, 18 красавіка, 2011
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асабіста папрасіў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада спыніць крывавыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў. Прэсавы сакратар Пана дадаў, што ў звароце зьмяшчаецца заклік дапусьціць гуманітарную місію ААН у гарады, дзе адбываліся забурэньні і супрацоўнічаць з Радай ААН па правох чалавека.

Сырыйскі лідэр заявіў у сёньняшнім інтэрвію выданьню Al-Watan, што вайсковая апэрацыя супраць пратэстоўцаў завершыцца "вельмі хутка".

Прадстаўнікі апазыцыі, тым часам, паведамляюць, што ўрадавыя танкі накіроўваюцца да гораду Хомс, дзе напярэдадні прайшлі масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі.

Раней сырыйскія войскі "зачысьцілі" прымесьці Дамаску, а таксама гарады Дэраа і Баніяс. У выніку згаданых апэрацыяў сілы бясьпекі забілі дзясяткі чалавек і арыштавалі сотні актывістаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG