Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан вінаваціць увесь сьвет


Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Джыляні
Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Джыляні
Пакістан зьвінаваціў выведкі ўсяго сьвету за няздольнасьць своечасова вызначыць месцазнаходжаньне лідэра "Аль-Каіды" Ўсамы бін Ладэна.

"Безумоўна, нашая выведка дзеліцца інфармацыяй са спэцслужбамі іншых краінаў сьвету, таму калі нехта закідае пакістанскаму боку правал – атрымліваецца, што віну за гэты правал падзяляе ўвесь сьвет", заявіў прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Джыляні, падчас свайго сёньняшняга візыту ў Парыж.

Раней дырэктар ЦРУ Леон Панэта сказаў, што ЗША не паведамлялі Пакістану пра падрыхтоўку апэрацыі супраць бін Ладэна, асьцерагаючыся ўцечкі інфармацыі.

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе барацьбы з тэрарызмам Джон Брэнан дадаў, што Вашынгтон хоча высьветліць, чаму бін Ладэну ўдавалася так доўга хавацца на пакістанскай тэрыторыі.

Міністэрства абароны Аўганістану сёньня наўпрост заявіла, што спэцслужбы Пакістану не маглі ня ведаць пра знаходжаньне лідэра "Аль-Каіды" ў іх краіне.
XS
SM
MD
LG