Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Кадафі спрабуюць захапіць Місурату


Баі ў Місураце
Баі ў Місураце
У Лібіі пра абстрэле войскамі Муамара Кадафі порту ў горадзе Місурата сёньня забітыя ня менш пяці чалавек.

Пра гэта паведаміла агенцтва «Франс-прэс» са спасылкай на дадзеныя паўстанцаў, якіх сілы Кадафі спрабуюць выбіць з Місураты на працягу двух месяцаў.

Місурата – адзіны кантралюемы паўстанцамі горад на захадзе Лібіі. Прадукты і ўсё неабходнае для мясцовага насельніцтва дастаўляецца пераважна праз порт. Колькасьць ахвяраў баёў у Місураце налічвае сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG