Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапол супраць уваходжаньня Румыніі і Баўгарыі ў Шэнген


Паліцэйскае агенцтва Эўрапейскага Зьвязу – Эўрапол – папярэджвае пра магчымыя нэгатыўныя наступствы скасаваньня візавага рэжыму для балканскіх краінаў.

У справаздачы Эўраполу, якая апублікаваная сёньня, адзначаецца, што злачынныя групоўкі з балканскага рэгіёну, Турэччыны і краінаў былога СССР могуць скарыстаць перавагі вольнага перасоўваньня.

У якасьці патэнцыйных пагрозаў такога кшталту ў справаздачы называецца магчымае ў будучыні спрашчэньне візавага рэжыму ў Расеяй, Украінай, Малодовай і Грузіяй.

Таксама экспэрты Эўраполу раяць не сьпяшацца з прыняцьцём ў Шэнгенскую зону Баўгарыі і Румыніі.
XS
SM
MD
LG