Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку апэрацыі сілаў НАТО забітыя шэсьць аўганскіх баевікоў


У аўганскай правінцыі Пакція ў часе апэрацыі сілаў НАТО забітыя 6 баевікоў і адзін мірны жыхар.

Паводле ўладаў, загінула жанчына, сярод дзесяці пацярпелых – чацьвёра дзяцей.

Перастрэлка адбылася пры штурме жылога будынку ў акрузе Зурмат. Камандаваньне НАТО пацьвердзіла інфармацыю пра ахвяры сярод мірнага несельніцтва і заявіла, што начны рэйд праводзіўся з мэтай знайсьці аднаго з лідэраў экстрэмісцкай групоўкі Джалалудзіна Хакані.

Нядаўна прэзыдэнт Аўганістану Хакмід Карзай у чарговы раз заклікаў замежных вайскоўцаў спыніць начныя рэйды, праколькі яны ставяць пад пагрозу жыцьці мірных аўганцаў.
XS
SM
MD
LG