Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан ня згодны з ацэнкай ЗША адносна яго ролі ў барацьбе з тэрарызмам


Пакістанскія ўлады абверглі выказаныя амэрыканскімі прадстаўнікамі сумненьні ў тым, што Пакістан заслугоўвае даверу ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам.

Міністар замежных спраў Пакістану Салман Башыр заявіў ў інтэрвію ВВС, што ягоная краіна адыгрывае ключавую ролю ў гэтай барацьбе.

Раней дырэктар ЦРУ Леон Панэта паведаміў, што ЗША не паведамлялі Пакістану пра падрыхтоўку апэрацыі супраць лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Лядэна, засьцерагаючыся ўцечкі інфармацыі.

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе барацьбы з тэрарызмам Джон Брэнан заявіў, што Вашынгтон хоча высьветліць, чаму бін Лядэну ўдавалася доўга хавацца на пакістанскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG