Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрабуе ад ЗША гарантыяў бясьпекі


Расея мяркуе, што плянаванае зьмяшчэньне ў Румыніі сыстэмаў супрацьракетнай абароны ЗША можа ў будучыні стварыць рызыкі для расейскіх стратэгічных сілаў ядзернага стрымліваньня.

Такой заявай Масква адрэагавала на крок румынскага прэзыдэнта Траяна Басэску, які ўхваліў сёньня зьмяшчэньне на поўдні Румыніі элемэнтаў супрацьпаветранай абароны (СПА) ЗША.

Расейскі бок таксама выказаў Вашынгтону папрок у сувязі з тым, што зьдзелка з Бухарэстам была агучаная да заканчэньня кансультацыяў Расея-НАТО, якія вядуцца цяпер у Брусэлі.

Леташняга лістападу на саміце ў Лісабоне Расея і НАТО дамовіліся аб супрацоўніцтве ў стварэньні "Эўрапейскага антыбалістычнага шчыта".

Бакі, аднак, разыходзяцца ў падыходах да супрацоўніцтва. Масква прапануе стварыць аб'яднаную сыстэму. НАТО выступае за паступовае пашырэньне двухбаковага супрацоўніцтва.

У сёньняшняй заяве расейскі МЗС падкрэсьліў неабходнасьць гарантыяў з боку НАТО, што зьмешчаныя ў Румыніі СПА ня будуць пагражаць Расеі.
XS
SM
MD
LG