Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць 20 тысяч эўра ў якасьці кампэнсацыі навукоўцу Ігару Суцягіну, які ў 2004 годзе быў асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў шпіянажы. Эўрапейскі суд пастанавіў, што Суцягін быў пазбаўлены права на справядлівае судовае разьбіральніцтва.
Ігар Суцягін, экспэрт у пытаньнях ядзернай зброі і кантролю за ўзбраеньнямі, быў адной з чатырох асобаў, асуджаных у Расеі па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Захаду, якіх летась абмянялі на 10 расейскіх разьведчыкаў, арыштаваных у ЗША. Зараз Суцягін жыве ў Велікабрытаніі.