Ізраільскі прэм'ер-міністар Бэнджамін Нэтаньягу заявіў сёньня , што ўрад Ірана трэба спыніць гэтаксама як і рэжым Кадафі ў Лібіі. Нэтаньягу, які знаходзіцца з візытам у Маскве, заявіў у інтэрвію тэлеканалу “Вести”, што «калі ў нас ёсьць спосаб прыручыць Кадафі, з Іранам трэба зрабіць тое самае”. Нэтаньягу прыбыў у Маскву на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Мядзьведзеў прыняў яго палестынскага калегу Махмуда Абаса. Назіральнікі лічаць, што іх візыты ў Маскву накіраваныя на пераадоленьне перашкод у ізраільска-палестынскіх перамовах.