Саміт Эўразьвязу з шырокай праграмай адкрыўся сёньня ў Брусэлі. Чакалася, што ён завершыць працэс стварэньня мэханізмаў фінансавай стабілізацыі зоны эўра, аднак на парадак дня выйшлі таксама Лібія і Партугалія, ў якой напярэдадні ўрад пайшоў у адстаўку. На нефармальным узроўні пройдуць кансультацыі адносна будучыні ядзернай энэргетыкі ў Эўропе. Кансультацыі пройдуць сёньня падчас вячэры кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЭЗ.
Выступаючы на адкрыцьці саміту, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель заявіла, што Нямечына будзе дабівацца ўвядзеньня эмбарга на пастаўкі ў Эўразьвяз нафты зь Лібіі.
Выступаючы на адкрыцьці саміту, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель заявіла, што Нямечына будзе дабівацца ўвядзеньня эмбарга на пастаўкі ў Эўразьвяз нафты зь Лібіі.