Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і ветрана. Тэмпэратура: -3 – 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску на плошчы Я. Коласа апазыцыя плянуе правесьці несанкцыянаваную акцыю з нагоды Дня Волі. Пачатак а 18.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі пачынаецца трохдзённы форум палітычных і эканамічных лідэраў з Эўропы і Паўночнай Амэрыкі, прысьвечаны абмеркаваньню найважнейшых палітычных выклікаў сучаснага сьвету.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1821 Грэцыя дамаглася незалежнасьці пасьля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі.

У 1918 годзе ў Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. З тых часоў і да сёньня 25 Сакавіка – найважнейшае нацыянальнае сьвята сьвядомых беларусаў ва ўсім сьвеце.

У 1924 Грэцыя абвясьціла сябе рэспублікай.

У 1980 памёр Ралян Барт, францускі філёзаф і сэміётык.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Волі.

МІНУС 365:


Дзень Волі – 2010: Мітынг ля Акадэміі навук.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскіе цары на наш вольны і нізалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Нізалежнай і Вольнай Дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобі свайго Ўстаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі" —

З Трэцяй Устаўнай граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Менск, 25 сакавіка 1918 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG