Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкаўскія карткі не працавалі


У "Банкаўскім працэсінгавым цэнтры" інфармацыю пра тое, што ў Беларусі перасталі працаваць банкаўскія карткі, абяцаюць пракамэнтаваць пазьней.

У кантактным цэнтры "Белаграпрамбанку" паведамілі, што ў сыстэме "Банкаўскага працэсінгавага цэнтру" адбыўся збой, перадае інтэрнэт-партал gazetaby. У зьвязку з гэтым былі прыпыненыя ўсе апэрацыі з банкаўскімі карткамі, у тым ліку інтэрнэт-банкінг.

Як пацьвердзілі ў аддзяленьні "Беларусбанку" на вуліцы Янкі Брыля ў Менску, а 13-й гадзіне з галаўнога офісу ім паведамілі, што банкаматы і інфашапікі не працуюць па ўсёй Беларусі. Таксама ўладальнікі картак ня могуць разьлічыцца па безнаяўным разьліку.

У "Банкаўскім працэсінгавым цэнтры" карэспандэнту "Свабоды" паабяцалі неўзабаве патлумачыць сытуацыю.

У 15.15 банкаматы "Беларусбанку" і "Белзьнешэканомбанку" на праспэкце Незалежнасьці, 95 працавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG