Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінадэбют Вацлава Гаўла


Вацлаў Гавэл на здымках
Вацлаў Гавэл на здымках
У Празе адбылася прэм’ера фільму "Сыход" ("Odchazeni"), які паставіў Вацлаў Гавэл, былы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі (1993-2003) і Чэхаславаччыны (1989-1992) ды былы антыкамуністычны дысыдэнт.

Фільм быў пастаўлены паводле ягонай аднайменнай п’есы, апублікаванай у 2007 годзе, пасьля 20-гадовага перапынку ў драматургічнай творчасьці Вацлава Гаўла.

"Сыход" распавядае пра лёс былога канцлера ў неназванай краіне, які траціць уладу і ўплывы пасьля таго, як пакідае сваю пасаду.

Гавэл сказаў журналістам, што фільм не зьяўляецца аўтабіяграфічным і не распавядае пра нейкую канкрэтную асобу ці нейкі канкрэтны палітычны сыход, а дасьледуе агульную сытуацыю няспынных зьменаў у жыцьці.

Але журналісты зьвяртаюць увагу, што сытуацыя ў фільме вельмі нагадвае сыход самога Гаўла з пасады прэзыдэнта ў 2003 годзе і прыход на гэтую пасаду ягонага палітычнага апанэнта, Вацлава Клаўса.

Сцэнар фільму поўніцца сымбалямі і анэкдотамі з чэскага палітычнага жыцьця, а дадатковую сувязь фільму зь нядаўнім палітычным жыцьцём краіны падкрэсьлівае ўдзел у фільме Дагмар Гаўлавай, жонкі Гаўла, і ягонага брата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG