Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мельнічэнка прыбыў на вочную стаўку з Кучмам


Экс-прэзыдэнт Украіны Л.Кучма
Экс-прэзыдэнт Украіны Л.Кучма
Колішні афіцэр дзяржаховы Ўкраіны Мікола Мельнічэнка прыбыў у генпракуратуру на вочную стаўку з былым прэзыдэнтам краіны Леанідам Кучмам, якога падазраюць у датычнасьці да забойства апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ. Напярэдадні, у сераду, Кучма адмовіўся ўдзельнічаць у вочнай стаўцы з Мельнічэнкам, аднак ужо ў сёньня заявіў, што пагодзіцца на яе, калі на гэтым будзе настойваць генпракуратура.

Паводле вэрсіі сьледзтва, да гібелі журналіста прывялі незаконныя распараджэньні Кучмы ў дачыненьні да супрацоўніка МУС.

Журналіст Гангадзэ зьнік 16 верасьня 2000 года ў Кіеве. У лістападзе яго цела было знойдзенае ў лесе на Кіеўшчыне. Пасьля гэтага быў апублікаваны аўдыёзапіс, нібыта зроблены Міколам Мельнічэнкам ў кабінэце тагачаснага прэзыдэнта Кучмы. На стужцы голас, падобны на голас Кучмы, загадвае "разабрацца" з журналістам.
XS
SM
MD
LG