Прадстаўнік апазыцыйнай Нацыянальнай рады Лібіі Махмуд Джыбрыль прызначаны кіраўніком часовага ўраду. Пра гэта паведаміла сёньня брытанская газэта “Гардыян”. Газэта таксама нагадала, што менавіта Джыбрыль на мінулым тыдні сустракаўся з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан. Інфармацыйнае бюро дэмакратычнай Лібіі паведамляе, што пачало сваё тэлевяшчаньне. Праграмы рыхтуюцца на тэлестанцыі, што разьмешчаная ў Катары і перадаюцца на Лібію.