23 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд пачаў разглядаць пазоў газэты "Народная воля" да Міністэрства інфармацыі аб адмене папярэджаньня, вынесенага выданьню 14 студзеня. Мінінфарм угледзеў парушэньне заканадаўства ў інтэрвію лідэра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Зьмітра Дашкевіча.
На першым судовым паседжаньні судзьдзя Кацярына Караткевіч заслухала прадстаўнікоў абодвух бакоў — "Народнай волі" і Мінінфарму, а таксама аўтарку спрэчнай публікацыі "Хто пачуе лёзунг "Сыходзь!"?" Любоў Лунёву ў якасьці сьведкі. Галоўны рэдактар выданьня Ёсіф Сярэдзіч адразу ж зьвярнуў увагу суду:
"Рэпартаж быў апублікаваны ў верасьні, а толькі ў студзені, праз 4 месяцы, Міністэрства інфармацыі вырашыла пакараць "Народную волю". Гэта пра многае кажа, высокі суд!".
Да таго ж шэраг дзяржаўных выданьняў пастаянна пішуць пра дзейнасьць таго ж "Маладога фронту". Прадстаўнікі "Народнай волі" перадалі суду цэлы стос газэт "Советская Белоруссия", "Рэспубліка" ды іншых і папрасілі далучыць іх да справы. Гэта выклікала пярэчаньні начальніка прававога ўпраўленьня Мінінфарму Вікторыі Мялешкі. Юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла, які прадстаўляе ў судзе інтарэсы "Народнай волі", выказаў такое меркаваньне:
"Гэтыя матэрыялы і практыка Міністэрства інфармацыі пацьвярджаюць дыскрымінацыйны падыход у дачыненьні да незалежнай газэты "Народная воля". Пазбавіўшы нас магчымасьці прадстаўляць доказы, суд абмяжуе наша права на судовую абарону, таму мы яшчэ раз просім дадаць гэтыя матэрыялы, дасьледаваць іх".
Урэшце спрэчны стос газэт да справы ўсё ж далучылі.
На пытаньне Ёсіфа Сярэдзіча, чаму іншым выданьням ня вынесены папярэджаньні за публікацыі з удзелам лідэраў незарэгістраванага "Маладога фронту", спадарыня Мялешка адказала так:
"Мы гэтыя публікацыі не аналізавалі, таму на гэтае пытаньне ў мяне няма адказу".
Сярэдзіч: "Усё міністэрства працуе толькі на "Народную волю"? Ну, дзякуй, дзякуй... Чаму сапраўды папярэджаньне вынесена толькі "Народнай волі"? Чаму спадар Якубовіч у гэтай залі не знаходзіцца і не адбіваецца ад вашых атак? Чаму спадар Лемяшонак ня тут?".
Мялешка: "Давайце ня будзем адцягваць увагу ад прадмету нашага сёньняшняга разбору".
Што да сутнасьці самога папярэджаньня, рэдакцыя настойвае на тым, што гэта аўтарская публікацыя, а не распаўсюд інфармацыі ад чыйгосьці імя.
Ёсіф Сярэдзіч выклаў такі аргумэнт:
"Тут у першую чаргу праглядаецца аўтарскі погляд на праблему. Выкладзены журналістам факт адпавядае рэчаіснасьці, я гэта падкрэсьліваю. Але для шырэйшага раскрыцьця тэмы аўтар прыбягае да камэнтароў і інтэрвію асобаў, якія маюць наўпроставае альбо ўскоснае дачыненьне да акцыі. Гэта не зьяўляецца іх афіцыйнай заявай ад імя сваёй арганізацыі".
Журналістка Любоў Лунёва выклала сваё меркаваньне і адказала на наўпроставае пытаньне судзьдзі:
"Я лічу, што са свайго боку выканала ўсе неабходныя ўмовы, якіх ад нас патрабуе журналісцкі кодэкс, падала інфармацыю "зь першых вуснаў".
Судзьдзя: "То бок вы ў Дашкевіча бралі інтэрвію?"
"Так. Але інтэрвію я брала не як у лідэра "Маладога фронту", а як у прыватнай асобы, ад якой паходзіў гэты пасыл, што пачынаецца новая грамадзянская кампанія. Прычым мы пазначылі, што "Малады фронт" ня мае рэгістрацыі ў Беларусі, што ён зарэгістраваны ў Чэхіі".
Начальнік прававога ўпраўленьня Мінінфарму Вікторыя Мялешка выклала сваё бачаньне таго, як журналістка павінна пісаць матэрыял:
"Гаворка вядзецца не ад трэцяй асобы, не ад асобы аўтара з ужываньнем займеньніка "яны", а ад першай асобы. Калі б гаворка вялася ад імя аўтара, гэта гучала б прыкладна так: "Малады фронт" мяркуе тое і тое, будзе выступаць так альбо так..." Тут ідзе канкрэтна: "Мы зрабілі тое і тое...".
Лунёва: "А як тады гэта будзе спалучацца з Законам аб СМІ, дзе напісана, што журналіст абавязаны прадставіць меркаваньне, магчымасьць выказацца таму, пра каго ён піша? Выбачайце, а як вы гэта сабе ўяўляеце? "Эзопавай мовай" давайце будзем пісаць, ці як?"
Судзьдзя палічыла, што матэрыялы справы патрабуюць дадатковага вывучэньня, і абвясьціла перапынак да панядзелка.