Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за надпіс "Луку на муку" ізноў перанесены


Сёньня ў адміністрацыйнай справе студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацярыны Герасімчык дапыталі толькі адну сьведку. Судзьдзя зрабіла перапынак да другога красавіка.


У Ленінскім судзе Горадні дапытвалі сяброўку Кацярыны Герасімчык Вольгу Багданкевіч, якую разам зь ёй затрымалі ноччу з 11 на 12 лютага ў цэнтры Горадні побач з помнікам Леніну, на пастамэнце якога быў зроблены надпіс "Луку на муку".

Вольга Багданкевіч засьведчыла, што яны не рабілі надпіс, а толькі залезьлі на пастамэнт, каб бліжэй разгледзець, што там напісана.

На мінулым паседжаньні адзін зь міліцыянтаў, які затрымліваў дзяўчат, сьведчыў, што дзяўчаты падымаліся на пастамэнт побач з помнікам Леніну і некалькі сэкундаў там нешта рабілі. І хоць за пастамэнтам яму не было відаць, што маглі рабіць там дзяўчаты, ён прыйшоў да высновы, што менавіта яны зрабілі надпіс "Луку на муку".

Другі супрацоўнік міліцыі паказаў у судзе, што ня можа засьведчыць, што менавіта дзяўчаты рабілі надпіс, але, маўляў, калі ён з калегам падышоў да помніка, то адчуў сьвежы пах фарбы.

Нагадаю, што пры затрыманьні дзяўчаты мелі пры сабе налепкі "Малады фронт" і раздрукоўкі з надпісамі "Свабоду Кіркевічу!", "Свабоду Някляеву!", "Свабоду Фядуту!". Такія налепкі былі расклееныя ў цэнтры Горадні.

За гэта на мінулым тыдні адміністрацыйная камісія пастанавіла пакараць дзяўчат штрафамі ў памеры 10 мінімальных заробкаў кожную, нягледзячы на тое, што ніхто не засьпеў іх за тым, як яны клеілі гэтыя налепкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG