Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну гатовы сысьці ў адстаўку


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех гатовы сысьці ў адстаўку ў студзені 2012 году – пасьля парлямэнцкіх выбараў у краіне.

Пра гэта заявіў учора яго прадстаўнік. Раней Салех, кіруе краінай больш за 30 гадоў, казаў, што сыдзе толькі пасьля заканчэньня свайго чарговага тэрміну – у 2013 годзе.

Апазыцыя, якая дамагацца адстаўкі кіраўніка дзяржавы, адразу адпрэчыла кампраміс, заявіўшы, што Салех павінен пакінуць сваю пасаду неадкладна.

Раней прэзыдэнт Емэну ў тэлезвароце папярэдзіў аб небясьпецы грамадзянскай вайны – пасьля таго, як шэраг вайсковых камандзіраў перайшлі на бок апазыцыі.

Сытуацыя ў Емэне рэзка абвастрылася на мінулым тыдні пасьля таго, як сілы бясьпекі адкрылі агонь па апазыцыйнай дэманстрацыі. Тады загінулі дзесяткі людзей.
XS
SM
MD
LG