Францыя і ЗША дасягнулі згоды наконт ролі НАТО ў вайсковай апэрацыі заходняй кааліцыі ў Лібіі.
У заяве, зробленай афіцыйным Парыжам, гаворыцца, што прэзыдэнты Францыі і ЗША "дамовіліся наконт таго, якім чынам трэба выкарыстоўваць камандныя структуры НАТО для падтрымкі кааліцыі".
У той жа час, як заяўляе адміністрацыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмэрана, брытанскі прэм'ер і прэзыдэнт ЗША Барак Абама пагадзіліся з тым, што НАТО павінна іграць ключавую ролю ў кіраўніцтве вайсковай кампаніяй у Лібіі.