Удзельнікі: сябра аргкамітэту па стварэньні парты «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч і намесьнік старшыні руху «За свабоду» Віктар Карняенка.
Валер Карбалевіч: «Група апазыцыйных палітыкаў апублікавала маніфэст, дзе прапануе сваю стратэгію дзеяньняў. У чым яе адметнасьць? Што новага прапануецца? Здаецца такая, напрыклад, прапанова, як неабходнасьць больш і шчыльней працаваць з насельніцтвам, неабходнасьць дзеяньняў, а ня словаў даўно стала банальным, агульным месцам усіх апазыцыйных заклікаў. У чым навізна прапановаў?»
Віктар Івашкевіч: «Навізна ў тым, што мы ня проста заяўляем — трэба працаваць з насельніцтвам. Мы прапануем альгарытм гэтай працы. Мы прапануем ідэю, якая, калі авалодае людзьмі, можа разбудзіць іх творчую ініцыятыву.
Байкот рэжыму можа адбывацца ў выглядзе байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.Але, паколькі рэжым супрацьпаставіў сябе народу, то народ можа байкатаваць усе ініцыятывы рэжыму. Гэта — здымаць рублёвыя ўклады і скупляць валюту, падтрымаць кампанію „Стоп бэнзін“, інтэрнэт-байкот судзьдзі — выпускніцы Ліцэю, якая ўчыніла прысуд з палітычных матываў, не ўступаць у БРСМ і „Белую Русь“, не плаціць незаконныя паборы. Трэба акумуляваць розныя сацыяльныя канфлікты, якія ўзьнікаюць у грамадзтве, у агульным кірунку.
Гэта можа падарваць рэжым ці прымусіць яго пайсьці на перамовы з апазыцыяй. А то існуе меркаваньне, што рэжым можа бязь ціску пайсьці на перамовы».
Карбалевіч: «Сп. Карняенка, ваш рух „За свабоду“ мог бы падпісацца пад гэтым маніфэстам?».
Віктар Карняенка: «Словы ў маніфэсьце правільныя. Але практыка паказвае, што далей за заявы справа не ідзе. А дэклярацыяў у нас было шмат. Пры тым, што адразу ідзе пошук нязгодных, супрацьпастаўленьне іншым дэмакратычным сілам. Так згоды не шукаюць.
Згодзен з тым, што ўлады ня пойдуць на перамовы з тымі сіламі, якія нічога сабой не ўяўляюць, ня маюць падтрымкі грамадзтва. Ці забясьпечаць прапановы, выкладзеныя ў маніфэсьце, такую падтрымку грамадзтва? Ёсьць пытаньні. Далей, за большасьцю падпісантаў маніфэсту няма структураў, арганізацый. Ёсьць толькі гучныя імёны. Ці дастаткова гэтага рэсурсу?»
Карбалевіч: «Сп. Івашкевіч, ад каго вы адмяжоўваецеся сваім маніфэстам? Хто супраць таго, каб больш працаваць з насельніцтвам, актыўна дзейнічаць?»
Івашкевіч: «Наш артыкул — абмен думкамі падчас выпрацоўкі агульнай стратэгіі апазыцыі. Мы лічым, што пры наяўнасьці палітвязьняў перамовы з уладамі немагчымыя. Таму што ёсьць выказваньні — маўляў, палітвязьні і ўдзел у перамовах і выбарах паміж сабой не зьвязаныя.
Наконт таго, што за падпісантамі не стаяць структуры. Лічу, што ідэя, якая авалодвае масамі, — матэрыяльная сіла. Таму што прэзыдэнцкія выбары паказалі: структуры, якія лічыліся моцнымі, насамрэч не спрацавалі. І наадварот, моцная кампанія прыцягвае людзей з розных структур.
Вось пасьля апублікаваньня маніфэсту мне тэлефанавалі пяць чалавек з розных рэгіёнаў і структур, якія падтрымалі ідэі і хочуць далучыцца. Мы лічым, што ня варта ўдзельнічаць у выбарах, пакуль будуць палітвязьні, пакуль зь іх ня зьнятыя крымінальныя абвінавачаньні, пакуль ня будзе справядлівага падліку галасоў на выбарах».
Карбалевіч: «То бок у выбарах варта ўдзельнічаць толькі тады, калі яны будуць дэмакратычныя, празрыстыя?».
Карняенка: «У студзені 17 дэмакратычных арганізацый падпісалі агульную дэклярацыю. Потым іх колькасьць вырасла да 24. У дакумэнце ёсьць патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў, спыненьня рэпрэсій, ставіцца задача сумеснай падрыхтоўкі да выбараў. Пачалася праца ў рабочых групах. Партыі і арганізацыі будуць у сябе весьці дыскусію да траўня. Навошта быў гэты пасьпешлівы маніфэст, сказаць цяжка.
Пазыцыя руху „За свабоду“ такая: на любых умовах у ролі статыстаў удзельнічаць у выбарах нельга. Пакуль ёсьць палітвязьні, а сытуацыя з выбарамі год ад году пагаршаецца, удзельнічаць у выбарах ня варта».
Карбалевіч: «Як ацаніць зьмену фармату акцыі на Дзень волі, адмову ад шэсьця і мітынгу?»
Івашкевіч: «Ад самага пачатку ў мяне была прапанова ніякіх заявак у гарвыканкам не падаваць, таму што будзе адмова, а адразу запрашаць людзей на пляц Волі і правесьці культурніцкую акцыю, дэманстраваць нацыянальныя сымбалі ня ў выглядзе сьцягоў, а ў выглядзе адзеньня і г.д. То бок атрымаць адчуваньне локця, не падстаўляючыся пад закон аб мітынгах.
Але прапанову не падтрымалі. Пачаліся рознагалосьсі, куды ісьці: ці то на пляц Якуба Коласа, ці то ў сквэр Янкі Купалы. Урэшце прыйшлі да маёй прапановы выкарыстаць форму сьвяткаваньня, якая не падпадае пад закон аб мітынгах: ускладаньне кветак. Але, паколькі рашэньне прымаецца за некалькі дзён, то ў выніку ўсё атрымоўваецца слаба».
Карняенка: «Акцыю можна лічыць пасьпяховай толькі тады, калі яна масавая. Калі людзей зьбіраецца мала, то гэта ня ёсьць адчуваньне локця. Мы лічылі, што месца збору павінна быць дазволенае. Таму мы падпісалі заяўку на месца збору каля Акадэміі навук. А куды ісьці далей — гэта павінен быў вырашыць аргкамітэт.
Але пасьля, на прапанову БХД і „Маладога фронту“, гэтае рашэньне было зьмененае. Я лічу гэта безадказным. У выніку атрымалася тое, што атрымалася. Мая ацэнка апошняга рашэньня аргкамітэту надзвычай нэгатыўная».
Што прапануе маніфэст?
Валер Карбалевіч: «Група апазыцыйных палітыкаў апублікавала маніфэст, дзе прапануе сваю стратэгію дзеяньняў. У чым яе адметнасьць? Што новага прапануецца? Здаецца такая, напрыклад, прапанова, як неабходнасьць больш і шчыльней працаваць з насельніцтвам, неабходнасьць дзеяньняў, а ня словаў даўно стала банальным, агульным месцам усіх апазыцыйных заклікаў. У чым навізна прапановаў?»
Віктар Івашкевіч: «Навізна ў тым, што мы ня проста заяўляем — трэба працаваць з насельніцтвам. Мы прапануем альгарытм гэтай працы. Мы прапануем ідэю, якая, калі авалодае людзьмі, можа разбудзіць іх творчую ініцыятыву.
Байкот рэжыму можа адбывацца ў выглядзе байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Паколькі рэжым супрацьпаставіў сябе народу, то народ можа байкатаваць усе ініцыятывы рэжыму.
Гэта можа падарваць рэжым ці прымусіць яго пайсьці на перамовы з апазыцыяй. А то існуе меркаваньне, што рэжым можа бязь ціску пайсьці на перамовы».
Карбалевіч: «Сп. Карняенка, ваш рух „За свабоду“ мог бы падпісацца пад гэтым маніфэстам?».
Віктар Карняенка: «Словы ў маніфэсьце правільныя. Але практыка паказвае, што далей за заявы справа не ідзе. А дэклярацыяў у нас было шмат. Пры тым, што адразу ідзе пошук нязгодных, супрацьпастаўленьне іншым дэмакратычным сілам. Так згоды не шукаюць.
Згодзен з тым, што ўлады ня пойдуць на перамовы з тымі сіламі, якія нічога сабой не ўяўляюць, ня маюць падтрымкі грамадзтва. Ці забясьпечаць прапановы, выкладзеныя ў маніфэсьце, такую падтрымку грамадзтва? Ёсьць пытаньні. Далей, за большасьцю падпісантаў маніфэсту няма структураў, арганізацый. Ёсьць толькі гучныя імёны. Ці дастаткова гэтага рэсурсу?»
У чым сутнасьць рознагалосьсяў?
Карбалевіч: «Сп. Івашкевіч, ад каго вы адмяжоўваецеся сваім маніфэстам? Хто супраць таго, каб больш працаваць з насельніцтвам, актыўна дзейнічаць?»
Івашкевіч: «Наш артыкул — абмен думкамі падчас выпрацоўкі агульнай стратэгіі апазыцыі. Мы лічым, што пры наяўнасьці палітвязьняў перамовы з уладамі немагчымыя. Таму што ёсьць выказваньні — маўляў, палітвязьні і ўдзел у перамовах і выбарах паміж сабой не зьвязаныя.
Наконт таго, што за падпісантамі не стаяць структуры. Лічу, што ідэя, якая авалодвае масамі, — матэрыяльная сіла. Таму што прэзыдэнцкія выбары паказалі: структуры, якія лічыліся моцнымі, насамрэч не спрацавалі. І наадварот, моцная кампанія прыцягвае людзей з розных структур.
Вось пасьля апублікаваньня маніфэсту мне тэлефанавалі пяць чалавек з розных рэгіёнаў і структур, якія падтрымалі ідэі і хочуць далучыцца. Мы лічым, што ня варта ўдзельнічаць у выбарах, пакуль будуць палітвязьні, пакуль зь іх ня зьнятыя крымінальныя абвінавачаньні, пакуль ня будзе справядлівага падліку галасоў на выбарах».
Карбалевіч: «То бок у выбарах варта ўдзельнічаць толькі тады, калі яны будуць дэмакратычныя, празрыстыя?».
Акцыю можна лічыць пасьпяховай толькі тады, калі яна масавая.
Карняенка: «У студзені 17 дэмакратычных арганізацый падпісалі агульную дэклярацыю. Потым іх колькасьць вырасла да 24. У дакумэнце ёсьць патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў, спыненьня рэпрэсій, ставіцца задача сумеснай падрыхтоўкі да выбараў. Пачалася праца ў рабочых групах. Партыі і арганізацыі будуць у сябе весьці дыскусію да траўня. Навошта быў гэты пасьпешлівы маніфэст, сказаць цяжка.
Пазыцыя руху „За свабоду“ такая: на любых умовах у ролі статыстаў удзельнічаць у выбарах нельга. Пакуль ёсьць палітвязьні, а сытуацыя з выбарамі год ад году пагаршаецца, удзельнічаць у выбарах ня варта».
Сьвяткаваньне Дня волі