Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Пікеты апазыцыі забароненыя


Будынак КДБ, Магілёў
Будынак КДБ, Магілёў

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў групе грамадзян правесьці тры пікеты за вызваленьне беларускіх палітвязьняў. У адказе за подпісам кіраўніка спраў гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі гаворыцца, што месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, арганізаваных палітычнымі, прафсаюзнымі й грамадзкімі арганізацыямі, вызначаны стадыён па вуліцы Чалюскінцаў.


Заяўнікі хацелі правесьці пікеты ў людных месцах у цэнтры гораду. Два зь іх — насупраць гарвыканкаму й абласной управы КДБ. Заяўку на правядзеньне акцыяў пратэсту падпісалі 12 актывістаў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацыяў.

Пікеты меліся адбыцца 25, 26 і 27 сакавіка. Плянавалася, што ў кожным зь іх возьмуць удзел да дзесяці чалавек.

Стадыён, куды чыноўнікі адпраўляюць апазыцыянэраў пратэставаць, знаходзіцца ўбаку ад людных вуліц Магілёва. Побач — аварыйны будынак былога дома культуры й адпачынку гарвыканкаму. Раней месцам для масавых мерапрыемстваў была прызначана пляцоўка перад гэтым будынкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG