Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Ізраілю асудзілі на сем гадоў


Машэ Кацаў пакідае будынак суду, 22 сакавіка.
Машэ Кацаў пакідае будынак суду, 22 сакавіка.
Суд у Тэль-Авіве прызнаў 66-гадовага Машэ Кацава вінаватым ў двух выпадках згвалтаваньня жанчын і сэксуальных дамагальніцтвах да яшчэ трох падначаленых. Кацава прыгаварылі да сямі гадоў турэмнага зьняволеньня і фінансавай кампэнсацыі жанчынам у памеры 25 тысяч шэкеляў. Пры агалошваньні рашэньня экс-прэзыдэнт страціў самакантроль, заплакаў, стаў выкрыкваць, што яго “падставілі”. Машэ Кацаў пачне адбываць тэрмін 8 траўня, яго адвакаты папрасілі для пачатку двухмесячны хатні арышт, каб асуджаны змог падрыхтавацца да свайго турэмнага тэрміну. Суд задаволіў гэтую просьбу.
XS
SM
MD
LG