Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць здабываць нафту ў Мэксыканскай затоцы


Урад ЗША упершыню ўхваліў плян па асваеньні глыбакаводных радовішчаў нафты і газу ў Мэксыканскай затоцы з моманту ўвядзеньня мараторыя на сьвідраваньне пасьля аварыі на плятформе Deepwater Horizon.

Амэрыканскія ўлады заявілі, што плян кампаніі Royal Dutch Shell адказвае новым стандартам бясьпекі.

Выбух на плятформе брытанскай кампаніі British Petroleum у Мэксіканскай заліве адбыўся ў красавіку мінулага году. У выніку аварыі загінулі 11 чалавек, а з пашкоджанай сьвідравіны ў моры пачатку вылівацца сырая нафта.

Аварыя на плятформе Deepwater Horizon стала самай маштабнай катастрофай падобнага роду ў гісторыі ЗША.
XS
SM
MD
LG