Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія васкоўцы адпрэчваюць падтрымку лібійскай апазыцыі


Амэрыканскі вайсковы самалёт F16
Амэрыканскі вайсковы самалёт F16
Амэрыканскі генэрал Картэр Гэм, які кіруе лібійскай апэрацыяй, падкрэсьліў, што яе задача – абарона грамадзянскага насельніцтва, а не падтрымка апазыцыйных сіл.

Генэрал абвясьціў аб пашырэньні беспалётнай зоны над Лібіяй дзеля аказаньня яе жыхарам гуманітарнай дапамогі. У той жа час ён пацьвердзіў, што на лібійскай зямлі няма вайскоўцаў сілаў кааліцыі.

Генэрал Гэм паведаміў, што ад 70 да 80 самалётаў патрулявалі з пачатку панядзелка лібійскае неба, не дазваляючы зьяўленьня ў ім лібійскай авіяцыі.
XS
SM
MD
LG