Войска Емену захоўвае вернасьць прэзыдэнту Алі Абдалу Салеху
і перашкодзіць любым спробам яго скіданьня. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве міністэрства абароны краіны.
Заява зьявілася пасьля таго, як двое высокапастаўленых
генэралаў заявілі аб сваёй падтрымцы апазыцыі, якая дамагаецца
адстаўкі Салеха. У панядзелак на вуліцы сталіцы краіны Саны была выведзена бронетэхніка.
Сытуацыя ў Емене, дзе ўжо больш за месяц працягваюцца акцыі пратэсту, рэзка абвастрылася пасьля таго, як сілы бясьпекі на мінулым тыдні адкрылі агонь па дэманстрантах ў Сане. Загінулі каля 50 чалавек. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў ужываньне вайсковай сілы супраць маніфэстантаў.