Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН “заганнай”


Уладзімер Пуцін на сустрэчы з рабочымі ва Удмурціі
Уладзімер Пуцін на сустрэчы з рабочымі ва Удмурціі
Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін назваў “заганнай” рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая санкцыявала ўсталяваньне над Лібіяй “беспалётнай зоны” і дала падставы для пачатку ваеннай апэрацыі. Гэтую заяву Пуцін зрабіў у часе наведваньня фабрыкі ў Удмурціі.

Пуцін заявіў, што вайсковая апэрацыя міжнароднай кааліцыі нагадвае яму “сярэднявечныя заклікі да крыжовых паходаў”. Назіральнікі адзначаюць, што такую ж аналёгію зрабіў і Муамар Кадафі, калі камэнтаваў рэзалюцыю.

Пуцін адзначыў, што ў Лібіі няма дэмакратыі, аднак гэта не азначае, што камусьці дазволена ўмешвацца ў унутрыпалітычны канфлікт. Пуцін таксама выказаў крытычныя заўвагі ў бок ЗША адносна “лёгкасьці”, зь якой прымаюцца рашэньні аб прымяненьні сілы ў міжнародных справах.

“Сёньняшнія падзеі ў Лібіі даказваюць, што мы ўсё робім правільна для ўмацаваньня сваёй абароназдольнасьці” – заявіў Уладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG