Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Аляксандар Грыцанаў


Аляксандар Грыцанаў
Аляксандар Грыцанаў
Філёзаф і публіцыст Аляксандар Грыцанаў памёр у ноч на 21 сакавіка.

Грыцанаў быў кіраўніком і галоўным навуковым рэдактарам найбуйнейшай у СНД сацыяльна-гуманітарнай энцыкляпэдычнай сэрыі (апублікавана 13 энцыкляпэдыяў і слоўнікаў) і сэрыі навуковых біяграфіяў «Мысьляры ХХ стагоддзя» (апублікавана 12 кніг).

У 1987 - 1989 гг. вёў першы ў Менску палітычны дыскусійны клюб «Філязоўскія чацьвяргі».

Аляксандар Грыцанаў скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта (1980). Асьпірант катэдры філязофіі (1980 - 1983), выкладчык (1983 - 1988), дацэнт (1988 - 1996) Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта; загадчык катэдры, дацэнт Усходне-Эўрапейскага недзяржаўнага інстытута бізнесу і права (1996 - 1998); дацэнт катэдры філязофіі і сацыялёгіі Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага ўнівэрсітэта ім. Сахарава (2001 - 2002); карэспандэнт газеты «Беларусы і рынак" і аглядальнік «Белгазэты» (з 2005).

Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG