Сын лібійскага лідэра Муамара Кадафі Саіф аль-Іслам заявіў, што лібійскія проціпаветраныя сілы ня будуць у адказ на пачатак удараў па Лібіі збіваць пасажырскія самалёты краін Захаду над Міжземным морам. У інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі АВС ён назваў пачатак апэрацыі ў Лібіі “памылкай Захаду і ЗША”.
Сам Муамар Кадафі заявіў, што яго краіна гатова да доўгай вайны.
У выніку ўдараў, нанесеных сіламі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па Лібіі, быў разбураны шэраг аб’ектаў проціпаветранай абароны. Удары наносіліся таксама па вайсковых базах і бранятэхніцы. Падставай для ўдараў стала рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН аб магчымасьці прымяненьня сілы для стварэньня над Лібіяй беспалётнай зоны і абароны мірнага насельніцтва.
Верныя Кадафі войскі спынілі наступ на горад Бэнгазі. Аднак баі з паўстанцамі ў горадзе Місурата працягваюцца.