Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Фукусіме” часткова аднавілі электразабесьпячэньне


У Японіі на пашкоджанай у выніку землятрусу атамнай электрастанцыі “Фукусіма-Даічы” часткова аднавілі электразабесьпячэньне. Мяркуецца, што ў нядзелю пачнецца падача электрыкі, неабходнай для аднаўленьня работы сыстэмы ахалоджваньня рэактараў.

Урад тым часам забараніў продаж вырабляных у прэфэктуры Фукусіма прадуктаў харчаваньня – у сувязі з выяўленьнем у іх радыяактыўных рэчываў. Паводле афіцыйных зьвестак, сьляды радыяактыўнага заражэньня былі выяўленыя ў сыстэме водазабесьпячэньня Токіё і яшчэ пяці прэфэктураў.

Паводле японскай паліцыі, колькасьць загінулых у выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка перавысіла 7300 чалавек. Амаль 11 тысяч людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.
XS
SM
MD
LG