18 сакавіка былая настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёнe Менскай вобласьці Натальля Ільлініч перадала пісьмовы зварот памочніку прэзыдэнта — галоўнаму інспэктару па Менскай вобласьці Мікалаю Іванчанку з просьбай аднавіць яе на працы, а таксама вырашыць шэраг праблем, важных для жыхароў вёскі Талька.
Як паведаміла БелаПАН Ільлініч, да заявы яна далучыла копіі лістоў калегаў, выпускнікоў школы і бацькоў навучэнцаў з хадайніцтвамі аб аднаўленьні настаўніцы, а таксама дублікаты сваіх грамат і дыплёмаў. Дакумэнты жанчына перадала чыноўніку 17 сакавіка ў Доме культуры вёскі Блужа, дзе Іванчанка вёў прыём грамадзян па асабістых пытаньнях.
Ільініч была звольненая 27 студзеня дырэктаркай школы Натальляй Меркуль. Настаўніца лічыць, што звальненьне зьвязанае зь яе актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.