Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Бакіевым адкладзены


У Кіргізстане адкладзены судовы працэс над былым прэзыдэнтам краіны Курманбекам Бакіевым і яго набліжанымі.

Перапынак абвешчаны ў сувязі з тым, што пацярпелыя - сваякі загіблых летась у Бішкеку ў красавіку - пакінулі залю пасяджэньняў пасьля таго, як судзьдзя адхіліў іх хадайніцтва заключыць падсудных пад варту.

Па справе аб масавых забойствах праходзяць 27 чалавек, у тым ліку байцы спецпадраздзяленьня "Альфа".
XS
SM
MD
LG