Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку прайшлі акцыі пратэсту супраць бахрэйнскіх ўладаў


Тысячы чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыях у Іраку ў знак пратэсту супраць сілавога падаўленьня ўладамі Бахрэйну мірных акцый, якія праводзяцца шыітамі. Дэманстрацыі прайшлі ў суседнім з Багдадам шыіцкім горадзе Садр, а таксама ў гарадах суніцкай правінцыі Дыяла.

Некалькі сотняў дэманстрантаў таксама сабраліся на плошчы Тахрыр ў Багдадзе пасьля сёньняшняй малітвы. Дэманстрацыі былі арганізаваныя лідэрам ірацкіх шыітаў Муктадой ас-Садра. У знак салідарнасьці з прысутнымі духоўны лідэр шыітаў аятала Алі Сістані адмяніў заняткі ў рэлігійных школах у Іраку.
XS
SM
MD
LG