Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Саўдаўскай Арабіі выступіць з тэлезваротам


Кароль Саўдаўскай Арабіі Абдала бен Абдэль Азіз аль Саўд сёньня ўпершыню у гсторыі выступіць з тэлезваротам да сваіх падданых і агучыць шэраг загадаў, паведамляецца на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва SPA.

Сваю публічную прамову манарх робіць неўзабаве пасьля свайго вяртаньня з ЗША, дзе ён праходзіў лячэньне цягам трох месяцаў. Хутка пасьля прыбыцьця манарха на радзіму было абвешчана аб яго рашэньні выдзеліць каля 37 мільёнаў даляраў на розныя сацыяльныя праграмы.

Зварот караля Абдалы адбудзецца на тле пратэстных акцый у шыіцкай правінцыі Аш-Шаркія, якая мяжуе з Бахрэйнам.
XS
SM
MD
LG