Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ параўнала Фукусіму з Чарнобылем


Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) лічыць аварыю на японскай АЭС "Фукусіма-Даічы" самай сур'ёзнай з часу чарнобыльскай катастрофы ў 1986 годзе.

У Токіё ўжо выказалі гатоўнасць прыняць тэхнічную дапамогу ад ЗША.

На АЭС, якая пацярпела ад магутнага землятрусу 11 сакавіка, працягваюцца спробы астудзіць перагрэтыя рэактары шляхам скіду тонаў вады з гэлікоптэраў.

Метэяролягі прагназуюць, што паўночна-заходні вецер аднясе радыёактыўны пар у раён Ціхага акіяну.

Колькасьць ахвяр землятрусу і цунамі ў Японіі перавысіла 6.400, больш за 10.000 чалавек лічацца зьніклымі.
XS
SM
MD
LG