Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН занепакоеная правамі чалавека ў Бахрэйне


Кіраўніца ведамства ААН у правох чалавека Наві Пілэй выказала занепакоенасьць жорсткімі захадамі, якія прымаюць улады Бахрэйну супраць удзельнікаў антыўрадавых дэманстрантаў. Пілэй паведаміла, што яе ведамства атрымала “шокавыя” матэрыялы аб арыштах, забойствах і зьбіцьцях пратэстоўцаў і мэдыкаў у гэтай краіне.

У Бахрэйне ў чацьвер, на наступны дзень пасьля разгрому лягеру маніфэстантаў на цэнтральнай плошчы сталіцы краіны Манамы, былі арыштаваныя як найменей шасьцёра лідэраў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG