Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае вайсковыя захады


Лібія: ўрадавыя танкі падступаюць да гораду Аджабія на ўсходзе краіны
Лібія: ўрадавыя танкі падступаюць да гораду Аджабія на ўсходзе краіны
Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае сёньня магчымасьць увядзеньня ў паветранай прасторы Лібіі зоны, вольнай ад палётаў.

Вялікая Брытанія і Францыя дамагаюцца, каб рашэньне было прынятая ўжо сёньня. Прадстаўнікі гэтых краінаў паведамляюць, што галасаваньне па адпаведнай рэзалюцыі мае адбыцца сёньня апоўначы па менскім часе.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Вільям Бёрнс сказаў сёньня ў амэрыканскім Сэнаце, што Вашынгтон падтрымлівае ўсе міжнародныя захады супраць Лібіі, акрамя ўвядзеньня ў краіну наземных войскаў.
XS
SM
MD
LG