Камандуючы войскамі міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане, амэрыканскі генэрал Дэвід Пэтрэўс заявіў, што сілы НАТО за мінулы год змаглі вырваць стратэгічную ініцыятыву з рук талібаў. У той жа час Пэтрэўс у выступе на паседжаньні камітэту Сэнату ЗША падкрэсьліў, што сытуацыя ў кріане застаецца “нестабільнай" і "ненадзейнай”.
Напярэдадні выступу Пэтрэўса на ўсходзе Аўганістану ў выніку авіяўдару сілаў НАТО загінулі двое дзяцей. Раней прэзыдэнт Хамід Карзай рэзка скрытыкаваў дзеяньні вайскоўцаў, у выніку якіх гінуць цывільныя жыхары. Падобны інцыдэнт у гэтай жа самай правінцыі адбыўся некалькі тыдняў таму – з паветра былі забітыя дзевяць дзяцей.