Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала народ Эгіпту скарыстаць гістарычны момант і завяршыць дэмакратычныя пераўтварэньні ў краіне. У аўторак у Каіры Клінтан правяла перамовы з прадстаўнікамі новага эгіпецкага кіраўніцтва, сфармаванага пасьля адстаўкі ў выніку масавых хваляваньняў экс-прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака. Дзяржсакратар ЗША адзначыла, што зараз эгіпцянам трэба набрацца цярпеньня і не дапусьціць прыходу да ўлады экстрэмісцкіх сілаў.
Клінтан таксама вітала рашэньне міністэрства ўнутраных справаў Эгіпту рэарганізаваць службы бясьпекі, каб вярнуць ім давер грамадзянаў.
Клінтан таксама вітала рашэньне міністэрства ўнутраных справаў Эгіпту рэарганізаваць службы бясьпекі, каб вярнуць ім давер грамадзянаў.