Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва працягне кантакты зь Беларусьсю


Кіраўнікі Літвы і Беларусі Даля Грыбаўскайце і Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнікі Літвы і Беларусі Даля Грыбаўскайце і Аляксандар Лукашэнка
Апошняя частка выбараў у Беларусі расчаравала прэзыдэнта Літвы Далю Грыбаўскайце. З такой заявай яна выступіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні, паведамляе агенцтва Delfi. На думку літоўскай лідэркі, аднак, варта працягваць кантакты з тымі беларускімі палітыкамі, якіх не закранаюць санкцыі.

"Наколькі мне вядома, бізнэс рыхтуе двухбаковы сэмінар у Літве", - сказала Грыбаўскайце, – "а як надалей складуцца дачыненьні – пакажа час. Спадзяюся, што дачыненьні адновяцца, а ўрад Беларусі ўсьвядоміць свае памылкі і паспрабуе адкрывацца насустрач Эўропе і правам чалавека – як гэта было перад выбарамі".

Грыбаўскайце таксама параўнала свае асабістыя ўражаньні ад стасаваньня з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным.

"З абодвума няпроста. Яны розныя людзі. Нашы кантакты не на тым узроўні, каб гэтае стасаваньне было лёгкім".
XS
SM
MD
LG