Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт "Крамбамбулі" адмянілі


Лявон Вольскі, лідэр гурту
Лявон Вольскі, лідэр гурту
Канцэрт гурту "Крамбабуля" меўся адбыцца 17 сакавіка на дзень Сьвятога Патрыка ў кавярні “Госьці”. Аднак аддзел культуры Менгарвыканкаму настойліва рэкамэндаваў замяніць гурт на дзень Сьвятога Патрыка ў пабе “Госьці”.

Пра гэта музыкі паведамілі ў Facebook.

"Шчыра дзякуем аддзелу культуры нашага роднага выканкаму, які настойліва рэкамэндаваў замяніць гурт на дзень Сьвятога Патрыка ў пабе “Госьці”! Дзякуем нашаму міністэрству культуры за гэткі шалёны... PR “Крамбамбулі”! - напісалі музыкі.

На канцэрце "Крамбабуля" мелася прадставіць новы альбом – дванаццаць традыцыйных песень народаў Эўропы, выкананых у перакладзе на беларускую і на мовах арыгіналу.

Нагадаем, напачатку сакавіка ў інтэрнэце зьявіўся сьпіс забароненых да згадваньня ў афіцыйных СМІ дзеячаў беларускага і ўсясьветнага мастацтва, літаратуры, музыкі. Сярод іх — «Ляпіс Трубяцкі», «Крама», «N.R.M.», «Палац», «Нэйра Дзюбель», Зьміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, увесь калектыў «Свабоднага тэатру», пісьменьнікі Вольга Іпатава, Генадзь Бураўкін, мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, драматург Уладзімір Халіп.

На мінулым тыдні быў забаронены канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкі» ў Гомелі і Зьміцера Вайцюшкевіча ў Берасьці. Учора, 14 сакавіка, стала вядома пра адмена канцэрту «Нэйра Дзюбель» у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG