Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: выбухі і пажары на АЭС


Japan - The No.3 nuclear reactor of the Fukushima Daiichi nuclear plant at Minamisoma is seen burning after a blast following an earthquake and tsunami in this handout satellite image taken 14Mar2011
Japan - The No.3 nuclear reactor of the Fukushima Daiichi nuclear plant at Minamisoma is seen burning after a blast following an earthquake and tsunami in this handout satellite image taken 14Mar2011
Пажар на чацьвёртым блёку японскай АЭС “Фукусіма-Даічы” патушаны. Паведамляецца, што ў выніку пажару на станцыі, якая пацярпела ў выніку моцнага землятрусу 11 сакавіка, адбыўся яшчэ адзін выбух вадароду. Улады паведамляюць пра выкід радыяцыі ў выніку выбухаў і пажару. Радыяцыйны фон у навакольлях АЭС нашмат перавышае гранічна дапушчальны.

Прэм’ер-міністар Японіі Наота Кан на тэлевізійнай прэсавай канфэрэнцыі пасьля трэцяга выбуху заклікаў людзей, якія жывуць у радыюсе 30 кілямэтраў ад АЭС, не выходзіць з дамоў. Бальшыня жыхароў 20-кілямэтровай зоны ўжо былі эвакуаваныя. Пасьля землятрусу сапсавалася сыстэма ахалоджваньня рэактараў, якая пакуль у поўным аб’ёме не працуе.

ВВС перадае, што спыненыя ўсе АЭС у Японіі, і ўлады абвясьцілі пра паўсюдныя абмежаваньні ў электразабесьпячэньні.

Паводле ўдакладненых дадзеных, колькасьць загінулых у выніку магутнага землятрусу ўжо большая за 2400 чалавек. Пра гэта са спасылкай на японскую паліцыю паведамляе агенцтва Франс-прэс.
XS
SM
MD
LG