Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА...


...і ветрана. Тэмпэратура: -3 – +4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Паседжаньне Рады міністраў саюзнай дзяржавы з удзелам Уладзімера Пуціна і паседжаньне ЭўрАзЭС. У Нацыянальнай бібліятэцы РБ, пачатак а 9.00.

У кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасьці, 37а) Віталь Рыжкоў падпісвае сваю кнігу "Дзьверы, замкнёныя на ключы". 18.00-21.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган у Расеі.

Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў у Ізраілі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 44 годзе да нашай эры быў забіты змоўнікамі рымскі вайскаводзец Гай Юлі Цэзар.

У 1893 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Андрэй Мрый (пам. 1943).

У 1930 у Віцебску нарадзіўся фізык Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2000 году.

У 1990 Міхаіла Гарбачова выбралі першым прэзыдэнтам СССР.

У 1994 была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Падпісаў яе тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Канстытуцыі РБ.

Міжнародны дзень абароны правоў спажыўцоў.

МІНУС 365:


З.Пазьняк: Сытуацыя можа зьмяніцца так, што я прыеду ў Беларусь.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Лепш памерці адразу, чым жыць у чаканьні сьмерці".

Гай Юлі Цэзар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG