Гомельскі абласны форум дэмакратычных арганізацыяў, які праходзіў у абласным цэнтры 12-13 сакавіка, прыняў заяву наконт перасьледу палітычных апанэнтаў улады і зварот да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай.
У заяве ўдзельнікі форуму канстатуюць: жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі 19 сьнежня з масавымі арыштамі, шматлікімі ператрусамі і допытамі пасьля галасаваньня паказалі, што “беларуская аўтарытарная ўлада гатова на любыя правакацыі супраць грамадзянскай супольнасьці, супраць людзей, якія маюць грамадзянскую пазыцыю, з мэтай не дапусьціць дэмакратычных пераўтварэньняў”. За гэтым стаіць страх згубіць уладу і “ўсьведамленьне адсутнасьці падтрымкі большасьці насельніцтва, імкненьне запалохаць актывістаў дэмакратычных арганізацыяў і грамадзтва ў цэлым”.
Абласны дэмакратычны форум заявіў: “крымінальныя справы, распачатыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі, у першую чаргу ў дачыненьні ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты, зьяўляюцца сфабрыкаванымі й носяць характар палітычнай расправы над апанэнтамі ўлады. Усе крымінальныя справы павінны быць без прамаруджваньня закрыты, арыштаваныя і асуджаныя вызвалены, а прысуды адменены”.
На думку ўдзельнікаў форуму, іншага шляху дзеля пераадоленьня ўнутранага й зьнешнепалітычнага крызысу, у якім Беларусь апынулася пасьля жорсткага разгону мірнай акцыі, не існуе.
У звароце да Міжнароднай фэдэрацыі хакею Гомельскі дэмакратычны форум просіць адмяніць правядзеньне ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакею у 2014 годзе, калі беларускія палітычныя вязьні “ня будуць адпушчаныя на волю, а іхнія крымінальныя справы ня будуць поўнасьцю спынены”.
У звароце сказана, што цяпер Беларусь не прыдатная для такой значнай спартыўнай падзеі, як чэмпіянат сьвету па хакею. Нельга наагул сьвяткаваць і весяліцца, калі дзесяткі сумленных людзей ня могуць быць у шэрагах заўзятараў, нявінна знаходзячыся за кратамі.