Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцечак на АЭС ў Японіі няма


Пажар на сховшічы натуральнага газу ў прэфэктуры Чыба, каля Токіё. 11 сакавіка 2011 г.
Пажар на сховшічы натуральнага газу ў прэфэктуры Чыба, каля Токіё. 11 сакавіка 2011 г.
Уздоўж усяго ўзьбярэжжа Ціхага акіяну абвешчанае папярэджаньне пра цунамі.

Паўночна-усходняе ўзьбярэжжа Японіі пасьля землятрусу магнітудай 8,9 пацярпела ад цунамі.

Прэм’ер-міністар Японіі Наота Кан ацаніў страты ад сёняшняга землятрусу як “значныя”, але запэўніў, што АЭС, якія знаходзяцца ў рэгіёне, не закранутыя.

ААН заявіла, што гатовая дапамагчы Японіі неадкладна, як толькі спатрэбіцца.

Эпіцэнтар сёняшняга землятрусу магнітудай 8,9 знаходзіўся на глыбіні 24 км каля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хонсю. Пасьля падземных штуршкоў пачалося цунамі.

Паведамленьне пра землятрус выклікала рэзкае падзеньне курсу йены на такійскай біржы.

Японія знаходзіцца ў адной з самых сэйсмалягічна актыўных зонаў на Зямлі. 20% землятрусаў магнітудай вышэй 6 адбываюцца ў Японіі.
XS
SM
MD
LG