Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 11 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДАЖДЖЫСТА...


...і ветрана. Тэмпэратура: 0 – 5 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Палацы мастацтва адкрыцьцё выставы "Пагоня-20". Пачатак а 17.30.

Вечар добрага настрою, паэзіі і музыкі ў Літаратурным музэі імя Янкі Купалы. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Саміт ЭЗ у Брусэлі, прысьвечаны Лібіі і Паўночнай Афрыцы.

Нафармальная сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ у Будапэшце.

Віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн у Кішынэве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1887 нарадзіўся беларускі паэт, клясык нацыянальнай літаратуры Алесь Гарун.

У 1903 нарадзіўся беларускі паэт Тодар Кляшторны (пам. 1937).

У 1985 Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС

У 2006 у турме ў Гаазе памёр Слабадан Мілошавіч (нар. 1941), прэзыдэнт Югаславіі ў 1997-2000.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літвы. 11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Літоўскай СССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.

МІНУС 365:


Міхалкоў на танку ў зэмбінскай царкве
.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Хачу жыць,
Захлынацца і верыць.
Піць каханьня нязьведаны боль…
Дай руку мне,
Дай вусны, дай сэрца,
Дай мне воч тваіх чад-алкаголь."


Тодар Кляшторны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG